Купала На Йвана!

Купала На Йвана!

znich

На вулiцы гоман, гоман,
На далiне ды туман, туман,
А брат сястру за руку водзе,
За руку водзе, зарубiць хоча.

Сястра ў брата прасiлася:
– А Йванечка, мой братачка,
Не губi мяне ў суботу рана,
Загубi мяне ў нядзелю рана,
Схавай меня трымя зеллямi:

Первае зелле – чырвона рожа,
Другое зелле – пахуча мята,
Трэцяе зелле – сiнi васiлёчак.

Чырвона рожа – гэта дзевачкам,
Гэта дзевачкам ды на вяночак,
Сiнi васiлёчак – гэта хлопчыкам,
Гэта хлопчыкам ды на шапачкi,
Пахуча мята – гэта бабачкам,
Гэта бабачкам ды на хустачкi.

Купала На Йвана!

Comentarios

Deja tu comentario:

Noticias de interés

Últimas noticias musicales

Reportar letra